У лютым 2015 у Кітаі зарэгістравана зніжэнне коштаў на жыллё
  2015-03-18 16:24:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У лютым 2015 у 66 з 70 буйных і сярэдніх гарадоў Кітая цэны на новыя камерцыйныя кватэры знізіліся супраць паказчыкаў студзеня. У папярэднім месяцы зніжэнне коштаў адзначалася ў 64 гарадах, паведаміла ў сераду Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР. Паводле папярэдніх падлікаў, сярэдняя амплітуда зніжэння коштаў на новыя камерцыйныя кватэры ў 70 гарадах апынулася на 0,1 працэнтнага пункта вышэй за студзеньскі паказчык, адзначыў эксперт ГСУ Лю Цзяньвэй.У параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года ў 69 з 70 гарадоў было адзначана зніжэнне коштаў на новае камерцыйнае жыллё, толькі ў адным горадзе кошты не змяніліся. На рынку другаснага жылля падзенне коштаў у мінулым месяцы было зафіксавана ў 61 горадзе. Кошт другаснага жылля павысіўся ў адным горадзе, у астатніх 69 гарадах паказчык знізіўся. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040