На чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі адзін з журналістаў задаў пытанне, ці звярнуліся ўлады КНР з афіцыйным патрабаваннем да ЗША аб экстрадыцыі адпаведных асоб у Кітай для іх далейшага прыцягнення да суду пасля таго, як, па наяўнай інфармацыі, у ЗША была арыштаваная былая жонка збеглага кітайскага чыноўніка Цяа Цзяньцзюня?
Як адзначыў Хун Лэй, усе маюць магчымасць назіраць за пастаянным узмацненнем супрацоўніцтва паміж КНР і ЗША ў галіне праследавання збеглых чыноўнікаў. Гэта ў поўнай меры сведчыць аб тым, што ў свеце для карупцыянераў няма якіх-небудзь сховішчаў, і чыноўнікі, якія ўцяклі з Кітая, у рэшце рэшт, не змогуць пазбегнуць кары закона.