Табліцу бокс-офіса Кітая другі тыдзень запар узначальвае "Сіндзерэла" ("Папялушка") - новы рымейк класічнага мультфільма з удзелам жывых акцёраў. Фільм зарабіў каля 180 млн. юаняў (каля 29 млн. дол. ЗША) за 7 дзён мінулага тыдня, па стане на 22 сакавіка.
У шырокі пракат Кітая амерыканская экранізацыя знакамітай казкі, з Лілі Джэймс у ролі прынцэсы Элы / Папялушкі / і Кейт Бланшэт - яе мачахі, выйшла 13 сакавіка. Па стане на мінулую нядзелю касавыя зборы пракату дасягнулі 342 млн. юаняў, паведаміла газета "Чжунго дзяньінбаа".
Другі радок у табліцы заняла айчынная драма "Страта і любоў" з папулярным акцёрам Эндзі Лау у галоўнай ролі. Яна здолела сабраць 117 млн. юаняў за першыя тры дні пракату / з 20 сакавіка /.
Услед за ёй ідзе французскі баявік з элементамі трылера "Заложніца 3", са 110 млн. юаняў таксама за тры дні - у пракат Кітая ён выйшаў у мінулую пятніцу, 20 сакавіка.
На чацвёртым месцы апынулася яшчэ адна амерыканская стужка. Мультфільм "Горад герояў" зарабіў за тыдзень 73 млн. юаняў пасля выхаду ў пракат 28 лютага.
Першую пяцёрку замыкае фантастычны баявік "Узыходжанне Юпітэр" таксама з ЗША. Па выніках тыдня гэты фільм здолеў сабраць 28.4 млн. юаняў, а з моманту выхаду ў пракат / 6 сакавіка / - 284,4 млн. юаняў. 0-