Адкрыўся Цэнтр экстранай каардынацыі працэсу інтэграцыі працэдур мытнай ачысткі на эканамічным поясе Шаўковага шляху
  2015-04-14 16:18:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У г. Ціндаа (прав. Шаньдун, Усходні Кітай) афіцыйна пачаў працаваць Цэнтр экстранай каардынацыі, які служыць рэформе па інтэграцыі працэдур мытнай ачысткі на эканамічным поясе Шаўковага шляху.

Дзесяць мытняў, якія знаходзяцца на эканамічным поясе Шаўковага шляху на тэрыторыі Кітая, з 1 траўня пачнуць рэформу па інтэграцыі працэдур мытнай ачысткі ў мэтах стварэння "залатога канала" для міжнароднай лагістыкі ўздоўж пояса.

У панядзелак больш за 70 супрацоўнікаў 10 мытных службаў з 9 правінцый і рэгіёнаў Кітая пачалі сваю работу ў гэтым Цэнтры. Паводле слоў намесніка начальніка мытні Ціндаа Дун Яня, структура будзе функцыянаваць як "цэнтральная нервовая сістэма", выкарыстоўваючы шэраг інфармацыйных тэхналогій.

Цэнтр экстранай каардынацыі будзе дзейнічаць у перыяд з 13 красавіка па 30 чэрвеня. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040