Старшыня 69-й сесіі ГА ААН С.К.Кахамба ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку выказаў спадзяванне, што прапанаваная Кітаем ініцыятыва "эканамічнага пояса Шаўковага шляху" і "марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя" ("пояс і шлях") садзейнічае эканамічнаму супрацоўніцтву і развіццю ў краінах, размешчаных уздоўж іх.
У панядзелак у штаб-кватэры ААН адбыўся форум "Адзін пояс, адзін шлях: новая мадэль міжнароднага супрацоўніцтва". Выступаючы на форуме, С.К.Кахамба адзначыў, што за мінулыя 20 гадоў Кітай, абапіраючыся на велізарныя эканамічныя магчымасці, адыграў вельмі важную ролю ў садзейнічанні супрацоўніцтву Поўдзень-Поўдзень. "Я станоўча ацэньваю падтрымку і дапамогу, якую Кітай на працягу доўгага часу аказвае розным краінам, і ролю, якую ён адыгрывае ў абароне міру і бяспекі на планеце", – падкрэсліў ён.
Старшыня ГА ААН спадзяецца, што кітайская ініцыятыва "пояс і шлях" зможа садзейнічаць эканамічнаму супрацоўніцтву і развіццю ў краінах, размешчаных уздоўж іх. На яго думку, гэта ініцыятыва створыць магчымасці і дасць штуршок глабальнаму парадку развіцця пасля 2015 года. - Р -