Кітайская кухня — нацыянальная кухня кітайцаў, якая складаецца з вялікай колькасці рэгіянальных кітайскіх кухняў.
Агульныя рысы
Кітайская кухня адрозніваецца своеасаблівасцю, якая праяўляецца ў выкарыстанні спецыяльных палачак, што захопліваюць кавалачкі ежы накшталт дзюбы жураўля, а таксама ў грандыёзнай разнастайнасці ежы: мяса змяі, плаўнікі акулы, вялікая колькасць грыбоў і бамбук, якія прыпраўляюцца поліўкамі.