Кітайская кухня
  2010-03-31 10:37:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэгіянальныя асаблівасці

Агульную сутнасць кітайскай кухні немагчыма выдзеліць з-за вялікай колькасці рэгіянальных разнастайнасцяў, сярод якіх вылучаюць чатыры галоўныя кулінарныя рэгіёны – Шаньдун, Сычуань, Кантон (Гуандун) і Фуцьзянь. Аднак адрозненні паміж імі даволі ўмоўныя і ніяк не супадаюць з геаграфічнымі межамі. Так, пекінская ежа трапляе ў рэгіён шаньдунскай кухні, але ў ёй можна заўважыць і шэраг сычуаньскіх страў, а таксама мангольскія «матывы». А вось кухня густанаселенай дэльты ракі Янцзы, уключаючы Гуян, Шанхай і Нанкін, адносяцца да янчжоўскай. Зрэшты, некаторыя адметныя рысы асобных рэгіёнаў усё ж такі можна назваць:

Шаньдун выкарыстоўвае больш салёныя стравы і пераважна светлыя поліўкі. У Сычуані вялікая разнастайнасць моцных прыпраў, рэзкіх і пякучых. У рэгіёне Янчжоў спалучаюць лепшыя элементы паўночнай і паўднёвай кухняў, тым самым падкрэсліваючы першапачатковы водар старанна адабраных прадуктаў. А вось Кантон вызначыць вельмі цяжка. Ежа гэтай мясцовасці вылучаецца лёгкай апрацоўкай страў і бязмежным наборам інгрэдыентаў. Ніжэй дадаюцца самыя вядомыя стравы названых рэгіянальных кухняў.


1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040