Асноўны прадукт кітайскай кухні – рыс. З яго вараць сухую рассыпчатую кашу (фань) і вадкую (фамічжоў), якую ядуць на сняданак. Рассыпчаты прэсны рыс падаюць як сам па сабе, так і са шматлікімі дабаўкамі (дробна парубленымі крэветкамі, гароднінай, яйкамі); ён выдатна адцяняе смак асноўнай стравы і добра прапітваецца соўсам.