Забаронены горад — самы вялізны палацавы комплекс ў свеце і галоўны сярод мноства комплексаў кітайскіх імператараў з XV да пачатку XX стагоддзя. Знаходзіцца ў цэнтры Пекіна, на поўнач ад галоўнай плошчы Цяньаньмынь і ўсходняга азёрнага кварталу (рэзідэнцыі сучасных кіраўнікоў краіны). Адсюль Паднябеснай правілі 24 імператары дынастый Мін і Цін. Першым з кітайскіх аб'ектаў занесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны чалавецтва ( у 1987 годзе).