Забаронены горад
  2010-04-22 09:52:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Забаронены горад валодаў унікальнымі для свайго часу характарыстыкамі. Напрыклад, ва ўсім вялізным палацавым комплексе не знайсці ніводнай пячной трубы. З самага пачатку пасля пабудовы, тут была наладжана сістэма ацяплення, праведзеная пад падлогай жылых памяшканняў. Крыніцы цяпла знаходзіліся за межамі будынкаў, да якіх былі падведзены падземныя трубы. Па іх і паступала цяпло. Таксама жыхары Забароненага горада для абагрэву выкарыстоўвалі асаблівыя жароўні з дравесным вуглем, які пры гарэнні не меў ні дыму, ні паху. Гэтыя жароўні былі абсталяваны спецыяльным каўпаком, што выключаў выпадковы выкід гарачага вуголля. Такім чынам, неабходнасць у пячных трубах у палацы адпадала. Такая сістэма ацяплення была экалагічнай і дзейсна павышала супрацьпажарную бяспеку ў Забароненым горадзе, які ў асноўным пабудаваны з дрэва.

У нашы дні палацавы комплекс – адна з галоўных турыстычных памятных мясцін Пекіна. Там праходзілі натурныя здымкі мастацкай кінастужкі «Апошні імператар» (1987г.) пра жыццё апошняга царскага жыхара палаца.

1 2 3 4 5 6 7 8
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040