Го Пэй: як стваралася высокая мода ў Кітаі
  2013-11-27 16:33:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да гэтага часу многія кітайскія спажыўцы, судакранаючыся з высокай модай, рэагуюць наступным чынам: "Чаму так дорага?" Традыцыйна ў Кітаі гатовае адзенне было дарагім, і калі яго немагчыма было купіць, то людзі звярталіся да краўца, а той шыў копію. Паслугі краўца заўсёды былі таннымі, а самі краўцы не мелі высокага сацыяльнага статусу. Го Пэй змяніла такое ўяўленне аб краўцах, што шыюць на заказ. Зараз цэны на яе сукенкі, так бы мовіць, невыносна высокія. Мастачка тлумачыць гэта тым, што яна заўсёды выкарыстоўвае ручную вышыўку, а шаўковыя тканіны пастаўляюцца з Італіі. І хаця радзіма шоўку – Кітай, Го Пэй аддае перавагу італьянскім тканінам, бо ў Кітаі шоўк вырабляюць у асноўным на экспарт, і ніхто не будзе спецыяльна для яе рабіць невялікі метраж тканіны ў экстравагантных колерах, а ў Італіі будуць. Там можна замовіць любыя расфарбоўкі, нават самыя фантастычныя!

У камандзе Го Пэй працуюць 450 майстроў, з іх 300 вышываюць і 150 ствараюць дызайн фактур, фурнітуры, шыюць адзенне. Было вельмі складана знайсці людзей, якія ўмеюць вышываць – традыцыйнае кітайскае мастацтва вышывання амаль страчана, і Го Пэй спатрэбілася 15 гадоў, каб узровень яе майстроў стаў высакакласным для работы з адзеннем la haute couture.

Пасля першага паказу да Го Пэй падышла галоўны рэдактар "Harper`s Bazaar China", абняла і заплакала, бо на яе думку, зараз у кітайскай моды з'явіўся шанс. З тых часоў мастачка ладзіць модныя паказы кожныя два гады.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040