Не так даўно мастачка адкрыла салон вясельных сукенак ў Шанхаі. Го Пэй тлумачыць гэта тым, што маладыя людзі жадаюць апранаць традыцыйныя кітайскія вясельныя ўборы, але не ведаюць, як яны павінны выглядаць. Таму яна вырашыла "дадаткова" ствараць сукенкі для самага важнага дня ў жыцці дзяўчыны. Го Пэй сказала: "Я хачу, каб праз гэтыя ўборы людзі больш даведаліся пра Кітай. Я хачу, каб моладзь больш любіла і ведала нашу культуру, бо без гэтага не можа быць будучыні". - Р -
(Р.Мышкоўскі, паводле інтэрнэт-выданняў)