6-ы Фестываль Еўрапейскага кіно ў Кітаі – дыялог паміж культурамі
  2013-11-15 16:51:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне, Чэнду і Шеньчжені на працягу ўсяго лістапада праходзіць 6-ы фестываль еўрапейскага кіно. Для ўдзелу ў ім Дэлегацыяй Еўрапейскага Саюза былі адабраны 22 стужкі .

Маркус Эдэрэр , Пасол Еўрапейскага Саюза ў Кітаі , звярнуўся да гледачоў , якія прыйшлі на адкрыццё і прызнаўся , што яго вельмі натхняе магчымасць ствараць дыялог паміж культурамі, дзякуючы мастацтву кіно.

- У трэці раз мне выпадае гонар і радасць адкрываць фестываль у Пекіне. У шосты раз мы з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі еўрапейскіх краін і інстытуцый культуры ў супрацоўніцтве з кінатэатрамі ў Пекіне , Шеньчжені і Чэнду арганізуем падобнае свята кіно. Чаго мы хочам дасягнуць , дзякуючы гэтаму фестывалю ? Дайсці да кітайскай публікі з гэтымі выдатнымі і паспяховымі фільмамі , даючы магчымасць адкрыць еўрапейцаў, зразумець нешта пра Еўрапейскі Саюз і жыццё ў Еўропе. І нарэшце , мы імкнемся да развіцця культурнага абмену і народнай дыпламатыі паміж людзьмі. Дзякуючы пазітыўнаму вопыту мінулых гадоў і таму, што павялічваецца колькасць фільмаў, якія мы паказваем, можна зрабіць выснову , што еўрапейскае кіно - выдатная альтэрнатыва галівудскім фільмам. Чаму ? Таму, на маю думку, што еўрапейскія карціны больш інтымныя, глыбокія. У фільмах з Еўропы – складаныя сюжэтныя лініі , якія кранаюць сэрцы і перасякаюць моўныя і культурныя бар'еры. Час фестывалю - выдатная магчымасць сустрэцца з Еўропай , паглядзець на нас і зразумець лепш , як мы , еўрапейцы , адчуваем , жывем і думаем.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040