6-ы Фестываль Еўрапейскага кіно ў Кітаі – дыялог паміж культурамі
  2013-11-15 16:51:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ірландскі фільм «Пілгрым Хіл» , які атрымаў ўзнагароды на многіх фестывалях у Еўропе, адкрываў фестываль. Карціна сумная, трагічная. Рэжысёр Джэрард Барэт прызнаецца , што яго здівіў гэты выбар, аднак, з другога боку гэта - вялікі гонар -- прыехаць на адкрыццё фестывалю ў Пекін.

- Я прыгадваю нядаўняе мінулае , прыблізна 10 месяцаў таму назад , калі я пачаў падарожнічаць з карцінай па свеце. Усё толькі пачаналася і я не чакаў, што лёс занясе мяне і ў Кітай. Павінен прызнацца , што для мяне знаходзіцца цяпер у Пекіне - вялікі гонар. Мой фільм распавядае аб фермеры, які жыве ў адасобленай сельскай мясцовасці Ірландыі. Гэта вельмі простая гісторыя, маленькая па сэнсе, але глыбокая па змесце: аб адзіноце і ізаляцыі. Але я думаю , што прычына , па якой мая карціна падарожнічае так шмат і паспяхова і прычына , якая таксама спрацуе і тут, для кітайскай аўдыторыі , - у тым , што адзінота - з'ява ўніверсальная. Гэта такая ж праблема для кагосьці ў Ірландыі , як і для каго-небудзь у Кітаі. Так што, я спадзяюся , фільм спадабаецца, і публіка зробіць свае высновы, думаючы і разважаючы аб тых рэчах , якія ёсць у жыцці зараз і якім трэба радаваццаў адрозненні ад сітуацыі, якая склалася ў жыцці героя майго фільма.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040