6-ы Фестываль Еўрапейскага кіно ў Кітаі – дыялог паміж культурамі
  2013-11-15 16:51:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Я цікаўлюся не толькі культурай , у якой , натуральна , працую. Але і людзьмі, іх жыццём , перамяшчэннем па свеце. У гэтым выпадку асабліва цікавы кітайцы і Кітай. Таму што тут так шмат усяго адбываецца , перш за ўсё, у эканоміцы , і я спадзяюся , што палітычнае развіццё тут таксама будзе працягвацца. І я спадзяюся , што нашым невялікім укладам у гэта будуць фільмы.

Я заўсёды кажу аб зносінах , таму што менавіта яны прыносяць імпульс для адкрыццяў адзін аднаго і адно ў адным. І гэта вельмі важна . Я спадзяюся , што ў Кітаі ёсць жаданне адкрываць і пазнаваць свет. Мне пакуль цяжка нешта сказаць пра жыхароў Кітая, але мы , шведы , не настолькі гаманкія , мы крыху сарамлівыя , мы не выказваем сваіх эмоцый ярка і паказальна , як французы ці італьянцы. Гэта агульнае такое ўражанне .

Але Швецыя - даволі вялікая краіна , вядома, не беручы пад увагу Кітай . Насельніцтва ў нас, праўда , невялікае - толькі 9 мільёнаў , але тэрыторыя - адна са значных у Еўропе. Так што мы не жылі так блізка адзін да аднаго ў адрозненні ад Паднябеснай. Часам мы ўсё яшчэ дзівімся , сустракаючы дзесьці ў рэгіёнах Швецыі паблізу іншага чалавека. І мне здаецца , менавіта гэта таксама ўплывае на нашу манеру паводзін і лад жыцця.

Што тычыцца майго фільма , то гэта даволі заблытаная і складаная гісторыя , аўтарам якой з'яўляецца мой прыяцель Эрык Орнбум . Пасля таго , як я вырашыў узяцца за гэты фільм , мы разам з маім сябрам перапісалі сцэнар. Мне вельмі спадабаўся сюжэт. Але гэта ніколі не было б маім уласным творам. Таму што гэта проста неверагодна . Мая камедыя пра тое , як мужчына , пілот , які страціў працу , шукае выхад з сітуацыі, якая склалася . Ён даведаўся, што ў адной кампаніі патрабуюцца пілоты , але зыходзячы з палітычных прычын , ім патрэбныя толькі пілоты - жанчыны. Таму што ў нашай краіне ёсць такая трохі феміністычная накіраванасць. Гэта фарміруе пазітыўны імідж - паказаць раўнапраўе жанчын у Швецыі ва ўсіх праявах.

Мой галоўны герой вырашае пераапрануцца ў жанчыну , каб атрымаць гэтую працу. І там ён улюбляецца ў сваю калегу - жанчыну . І яна, неабыякавая да прадстаўніц свайго полу , ўлюбляецца ў яго таксама , як у жанчыну. Так што гэта даволі складаная і незусім праўдападобная гісторыя . Але мне цікава , не залежна ад таго, драма гэта ці камедыя , нягледзячы на некалькі перабольшаную сітуацыю ў фільме , зрабіць яе па - рэжысёрскі праўдзівай і магчымай, пераканаўшы ў гэтым гледачоў. Гэта павінна адлюстроўвацца ў дзеяннях акцёраў. І тады гэта глядзіцца пацешна. Калі я скажу , што сітуацыя экстрэмальная , але намаляваная такім чынам, што я ў яе веру, тады я шчаслівы. І людзі , нават у Швецыі , валодаюць зусім процілеглымі густамі. Яны па- рознаму ставяцца да многіх рэчаў. Так што , ва ўспрыманні мастацтва мы можам казаць не толькі аб розніцы ў культурах , але і розніцы ў густах. Аднак хачу спадзявацца, што кітайская публіка паглядзіць фільм з задавальненнем.

Заўважна , што да еўрапейскага кіно , да новых сюжэтаў ў Кітаі ёсць вялікая цікавасць. І засталося толькі нашых слухачоў запрасіць паглядзець дзіўныя , смешныя і сумныя працы кінематаграфістаў з Аўстрыі, Італіі , Бельгіі , Літвы , Германіі , Кіпра , Венгрыі , Францыі , Партугаліі , Іспаніі , Фінляндыі , Чэхіі , Польшчы і іншых еўрапейскіх краін.

У Чэнду фестываль пераедзе з 15 па 22 лістапада, а ў Шеньчжені можна ўбачыць еўрапейскае кіно з 22 па 29 лістапада.


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040