Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
Пра ягады годжы (кіт. – 宁夏枸杞, або 枸杞子, Ningxia gouqi, Нінся гаўці) сёння гавораць літаральна ўсе! Годжы – не проста сенсацыя, у энтузіястаў здаровага ладу жыцця захапленне гэтым дзіўным прадуктам сёння настолькі вялікае, што прыйшоў час казаць пра сапраўдную "годжыманію". Сярод прапагандыстаў "цудоўнай ягады" – Мадона, Кайлі Міноўг, Стынг, Мік Джагер, а таксама вядомыя палітыкі, акцёры, знакамітыя атлеты. Такую папулярнасць у ЗША і Еўропе ягада атрымала каля дзесяці гадоў таму, хаця ў Кітаі яе гаючыя ўласцівасці вядомы ўжо не адно тысячагоддзе.