У такім выглядзе ягады годжы прадаюцца ў кітайскіх супермаркетах
У Кітаі годжы выкарыстоўваюць не толькі як лекавы сродак, але і як заправу да розных страў. Магчыма, менавіта дзякуючы годжы пражыў 256 гадоў кітайскі звышдоўгажыхар Лі Цін'юнь (李清雲, 1677(?) – 1933). Хто ведае..? Але ўсё ж такі вялікае значэнне мае здаровы лад жыцця, вывераны рацыён харчавання і душэўная раўнавага. - Р -