Годжы – цудоўная ягада з Тыбета
  2014-03-10 09:46:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія эксперты ў галіне аховы здароўя сцвярджаюць, што годжы – самая старажытная з вядомых пладовых раслін. Да нашых дзён дайшлі рукапісы, якія датуюцца 650-м годам да нашай эры, і ў гэтых запісах ягада згадваецца як сродак для ачышчэння і амаладжэння крыві. Тыбецкія манастыры, якія славяцца сваімі ведамі, лічылі годжы, або тыбецкі барбарыс, сродкам ад тысячы хвароб. Так, у адным кітайскім паданні распавядаецца, як расліна пачала свой шлях да вядомасці. Гэта было яшчэ ў часы праўлення дынастыі Тан. На гімалайскіх схілах рос незвычайны куст, падобны на вінаград з дробнымі пунсовымі пладамі. Спелыя плады падалі ў крыніцу ля падножжа гор. З гэтай крыніцы мясцовыя жыхары пілі ваду, і яны на ўсю акругу славіліся выдатным здароўем, маладосцю і сілай. Так ягады годжы сталі вядомымі, і вось ужо шмат стагоддзяў яны стаяць на варце здароўя чалавека.

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040