Спелыя плады годжы
На думку спецыялістаў, якія даследавалі гаючыя ўласцівасці годжы, гэтыя ягады падаўжаюць жыццё, даюць энергію, амаладжваюць арганізм, нармалізуюць ціск, зніжаюць рызыку ракавых захворванняў, паніжаюць узровень халестэрыну, нармалізуюць цукар у крыві, паляпшаюць сексуальную актыўнасць, дапамагаюць зніжаць вагу, паляпшаюць сон, умацоўваюць сэрца, нармалізуюць зрок, павышаюць супраціўляльнасць хваробам, паляпшаюць склад крыві, падтрымліваюць дзейнасць печані і нырак, аднаўляюць гарманальную раўнавагу, дапамагаюць у лячэнні бясплоддзя, умацоўваюць цягліцы і косці, паляпшаюць памяць і здымаюць стрэс. Спіс доўгі... Няўжо чалавецтва, нарэшце, знайшло ўніверсальны сродак ад усіх хвароб?