У Харбіне ідзе падрыхтоўка да прэм'еры мюзікла аб Ан Чжун Гыне
  2014-05-14 10:50:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

(Р.Мышкоўскі, паводле інтэрнэт-выданняў)

Адзіны вядомы фотаздымак Ан Чжун Гына

У горадзе Харбін, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), ідзе падрыхтоўка да прэм'еры мюзікла пра карэйскага змагара Ан Чжун Гына. Не выключаецца ўдзел у пастаноўцы і паўднёвакарэйскіх акцёраў, паведамілі ў творчай групе драмы.

У гэтым музычным спектаклі распавядаецца аб гістарычнай падзеі – удзеле Ан Чжун Гына ў руху за нацыянальную незалежнасць Карэі і забойстве Хірабумі Іта на Харбінскім вакзале, паведаміў сцэнарыст Ван Хунбінь. "Хацелася б выкарыстаць такую мастацкую форму, як мюзікл, для развіцця дружбы паміж Кітаем і Рэспублікай Карэя, выказвання нашага імкнення да міру", – адзначыў сцэнарыст.

Кадры з мастацкага фільма "Ан Чжун Гын", 2004 г.

Афіша карэйскага мастацкага фільма "Ан Чжун Гын", 2004 г.

26 кастрычніка 1909 года Ан Чжун Гын на платформе Харбінскага чыгуначнага вакзала застрэліў лідара Тайнага савета Японіі Хірабумі Іта – першага намесніка японскага імператара ў Карэі. Ан Чжун Гын правёў у турме 144 дні. І нават знаходзячыся ў зняволенні, ён працягваў пакутліва думаць пра лёс сваёй радзімы. Так нарадзіліся яго перадсмяротныя сачыненні. Першым стала "Гісторыя жыцця Ан Ынчхиля" (дзіцячае імя Ан Чжун Гына), другім – "Тэорыя пан-азіятызму", у якім Ан Чжун Гын апісаў шлях сумеснага і раўнапраўнага росквіту трох вялікіх дзяржаў Усходу – Карэі, Кітая і Японіі. Ан Чжун Гын лічыў, што імператар Японіі жадае міру ва Усходняй Азіі і незалежнасці Карэі, але яго планам перашкаджае Хірабумі Іта. Такім чынам, ён разлічваў, што пасля забойства імператар прадаставіць Карэі поўную незалежнасць. Аднак гэта забойства паслужыла падставай для канчатковай анексіі Карэі Японіяй. Тым не менш, шмат хто ў Карэі і Кітаі ўспрыняў яго як героя. У сакавіку 1910 года Ан Чжун Гына пакаралі смерцю ў турме па распараджэнні японскіх уладаў. 19 студзеня сёлета ў Харбіне адкрыта Мемарыяльная зала Ан Чжун Гына.

Адкрыццё Мемарыяльнай залы ў Харбіне

На самой справе драма аб гэтай гістарычнай падзеі будзе прадстаўлена на Харбінскай сцэне ўжо другі раз. Яшчэ ў 1991 годзе Ван Хунбінь напісаў сцэнарый оперы аб Ан Чжун Гыне, прэм'еру якой прадставілі на сцэне артысты Харбінскага опернага тэатра. Затым сцэнарый быў перакладзены на карэйскую мову, і опера выконвалася ў РК.

Прэм'ера новай музычнай драмы пройдзе ў жніўні бягучага года ў рамках канцэртнага фестывалю "Харбінскае лета", які праводзіцца з 1961 года. - Р -

 

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040