Сувенір з тайбэйскага музея Гугун: папулярная ў турыстаў пластыкавая мерная стужка «Мы (імператар) ведаем» (朕知道了).
Музей Гугун у Пекіне таксама прапануе сваім наведвальнікам цікавыя сувеніры.
Навушнікі
У старыя часы толькі важныя палацавыя саноўнікі маглі сабе дазволіць насіць падобныя ўпрыгажэнні з нефрыту і іншых каштоўных мінералаў.
Стойка для мабільніка
Імператарскі целаахоўнік зараз «паклапоціцца» не толькі пра імператара, але і пра ваш мабільны тэлефон.
Парасон
Гэты парасон вельмі надобны на капялюш чыноўніка. Такі капялюш у імперскім Кітаі сімвалізаваў уладу пры двары.
Капілка
Вашы манеты – пад надзейнай аховай салдат імператарскай гвардыі. Не шукайце больш бяспечнага варыянта зберагчы грошы!
Магніт
А ў вас з'явілася жаданне сабраць такія сімпатычныя магніцікі на халадзільнік? Перад вамі – карціна імператарскай вяселля.
Зараз у пекінскім музеі Гугун можна набыць каля 100 відаў розных сувеніраў. Больш за тое, яны прадаюцца ў сетцы інтэрнэт-магазінаў «Таабаа» – самай папулярнай сетцы шопінгу анлайн ў Кітаі. - Р -