Кітай заканадаўчым шляхам ўзмацняе ахову навакольнага асяроддзя ў сельскай мясцовасці
  2013-06-27 15:18:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У праекце паправак да Закона КНР аб ахове навакольнага асяроддзя, прадстаўленым на разгляд на 3-й сесіі Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 12-га склікання, падкрэсліваецца неабходнасць узмацнення абароны навакольнага асяроддзя ў сельскай мясцовасці.

На сельскую мясцовасць прыпадае амаль палова аб'ёму выкідаў забруджвальных рэчываў у Кітаі. У праекце паправак адзначаецца, што ўрады розных узроўняў павінны садзейнічаць распаўсюджанню новых прыродаахоўных агратэхналогій, узмацняць маніторынг сельскагаспадарчых крыніц забруджвання, а ўрады павятовага ўзроўню павінны несці адказнасць за перапрацоўку адходаў побыту ў вёсках.

Згодна з праектам паправак, дзяржслужачыя могуць быць зняты з займаных пасад за фальсіфікацыю даных маніторынгу і іншыя правапарушэнні.

У праекце таксама гаворыцца, што пры ўжыванні ўгнаенняў неабходна прыняць эфектыўныя меры для прадухілення забруджвання цяжкімі металамі і іншымі таксічнымі рэчывамі. Птушкафермы, аквапромыслы, павінны прыняць меры па ўтылізацыі экскрыментаў, трупаў, сцёкавых вод і іншых адходаў з прымяненнем адпаведных тэхналогій і навуковых стандартаў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040