Як паведаміў сёння кіраўнік сістэмы падрыхтоўкі касманаўтаў кітайскай праграмы пілатуемай касманаўтыкі Дэн Іпін, з другой дэкады ліпеня да канца гэтага месяца касманаўты пройдуць аднаўленча-аздараўленчы курс. Пасля чаго за здароўем кітайскіх заваёўнікаў космасу будуць назіраць яшчэ на працягу трох месяцаў.
26 чэрвеня капсула з экіпажам "Шэньчжоу-10" прызямлілася ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія на поўначы Кітая. Касманаўты знаходзіліся ў космасе 15 дзён, і асноўнай задачай экспедыцыі была адпрацоўка тэхналогіі стыкоўкі з модулем "Цяньгун-1" / "Нябесны палац-1" /. Цалкам паспяховае выкананне задач азнаменавала важнае дасягненне на другім этапе рэалізацыі стратэгічных мэтаў будаўніцтва кітайскай пілатуемай касманаўтыкі. -0 -