У выніку падрыву цягніка на паўднёвым захадзе Пакістана 5 чалавек загінулі, яшчэ 15 – атрымалі раненні
  2013-10-22 13:55:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У правінцыі Белуджыстан на паўднёвым захадзе Пакістана падарваны пасажырскі цягнік, у выніку чаго 5 чалавек загінулі, яшчэ 15 – атрымалі раненні.

Як перадалі пакістанскія СМІ, інцыдэнт адбыўся прыкладна ў 09:30 па мясцовым часе. Чыгуначны састаў рухаўся з Квета, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Белуджыстан, у Равалпіндзі.

Раней мясцовы тэлеканал перадаў, што па чыгуначным саставе была выпушчана ракета, аднак пасля паліцыя паведаміла, што цягнік быў дыстанцыйна падарваны на бомбе, закладзенай на рэйках.

Усе пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за гэты тэракт. Вядзецца следства. - Р -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040