Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян : неабходна садзейнічаць далейшаму развіццю кітайска - румынскіх адносін дружбы і супрацоўніцтва
  2013-11-28 16:14:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Румынскі бок, па словах кітайскага прэм'ера, выступае ў якасці важнага "апорнага пункта" супрацоўніцтва паміж КНР і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і ажыццяўлення кітайска-еўрапейскага ўзаемадзеяння. Адносіны двухбаковага супрацоўніцтва паміж Пекінам і Бухарэстам маюць шырокія перспектывы.

У сувязі з гэтым Лі Кэцян выступіў з пэўнымі ініцыятывамі. Ён сказаў, што Кітай і Румынія павінны садзейнічаць узмацненню ўзаемнага палітычнага даверу. Неабходна ўлічваць ўзаемныя памкненні і інтарэсы, праяўляць адзін да аднаго павагу, пашыраць сферу агульных інтарэсаў. У наступным годзе спаўняецца 65 гадоў з моманту ўстанаўлення кітайска - румынскіх дыпламатычных адносін , што будзе спрыяць паляпшэнню перспектыў у рамках двухбаковых сувязяў .

У сувязі з тым , што і Кітай, і Румынія выказваюць сваю зацікаўленасць у ажыццяўленні двухбаковага супрацоўніцтва, варта пашыраць маштабы кітайска-румынскага гандлю, павышаць узровень міжгаліновага супрацоўніцтва. Трэба актывізаваць узаемадзеянне ў такіх напрамках, як сельская гаспадарка, энергетыка, сфера тэлекамунікацый, авіяцыя, фінансы, шляхам сумесных намаганняў спрыяючы стварэнню сумеснай эканоміка- тэхналагічнай зоны. Неабходна ствараць умовы для павелічэння аб'ёмаў узаемных капіталаўкладанняў.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040