Бакі павінны таксама пашыраць і ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне культуры і асветы , прыкладаючы намаганні да таго, каб кітайска - румынская дружба перадавалася б з пакалення ў пакаленне.
Кітайскі прэм'ер паведаміў , што на 3- м пленуме ЦК КПК 18-га склікання быў зацверджаны план узмацнення працэсу рэформаў. Кітайскі бок працягне актывізацыю павелічэння ступені сваёй адкрытасці, каб рынак пачаў адыгрываць у размеркаванні сродкаў ўсё больш вырашальную ролю , урад краіны – выконваць свае функцыі з яшчэ большай эфектыўнасцю, а эканоміка КНР - гарманічна развівацца ўстойлівымі тэмпамі.
Лі Кэцян выказаў сваю ўпэўненасць у тым , што кітайска-румынскае супрацоўніцтва зможа стаць узорам падтрымання кантактаў паміж Кітаем і краінамі ЦУЕ - падобнае ўзаемадзеянне надасць кітайска - еўрапейскім адносінам новую дынаміку.
Пасля выступлення Лі Кэцяна старшыня Палаты дэпутатаў Валерыу Згоня заявіў аб тым, што румынскі парламент падтрымлівае ідэю ўмацавання супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, і , у сувязі з надыходзячай 65-й гадавінай устанаўлення румынска-кітайскіх дыпламатычных адносін, мае намер аказваць садзейнічанне далейшаму развіццю адносін, якія падтрымліваюцца паміж Румыніяй, дзяржавамі ЦУЕ і Кітаем, а таксама паміж ЕС і Кітаем. - 0 -