У чацвер у другой палове дня кітайскі верталёт "Сюэінь-12", здзейсніўшы 6 палётаў, паспяхова пераправіў усіх 52 пасажыраў расійскага судна "Акадэмік Шакальскі" на аўстралійскі ледакол "Аўрора Аўстраліс". Як паведаміла раней агенцтва ІТАР-ТАСС са спасылкай на новазеландскае тэлебачанне, лайнер здзяйсняў круізнае плаванне да берагоў Антарктыды з Новай Зеландыі.
У сувязі з тым, што на расійскім і аўстралійскім суднах няма спецыяльнай платформы, верталёту даводзілася прызямляцца на лёд паблізу двух суднаў. - Р -