Кітай прадаставіць суседнім краінам спрыяльныя перспектывы
  2014-01-17 15:07:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У бягучым годзе Кітай прадаставіць суседнім краінам, а таксама, у цэлым, усяму рэгіёну тры важныя перспектывы - рэформы Кітая, ініцыятывы Кітая і Кітай у якасці гаспадара форумаў. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС КНР Ван І на сустрэчы з прэсай пасля перамоваў з мангольскім калегам Лувсанвандан Болдам .

Як заявіў Ван І, Кітай з'яўляецца краінай, у якой найбольшая колькасць суседніх краін, ён здаўна шануе дружалюбныя адносіны з імі.

Паводле яго слоў, у 2014 годзе Кітай прадаставіць суседнім краінам, а таксама, у цэлым, усяму рэгіёну тры важныя перспектывы. Па-першае, у 2014 годзе пачнецца новы раўнд усебаковых рэформаў Кітая. Па-другое, з гэтага года паступова ўвасабляецца прапанаваная новым складам кітайскіх лідараў серыя ініцыятыў, у тым ліку, стварэнне эканамічнага калідора ўздоўж Шаўковага шляху, эканамічнага калідора BCIM / Бангладэш , Кітай , Індыя і М'янма / і іншыя. Па-трэцяе, у 2014 годзе ў Кітаі пройдуць саміт АТЭС і саміт Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі.

Як адзначыў кітайскі дыпламат, паміж Кітаем і адпаведнымі суседнімі краінамі існуюць спрэчкі і праблемы. Кітай гатовы працягваць належным чынам урэгуляванне гэтых спрэчак і праблем шляхам кансультацый і дыялогу. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040