Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян лічыць неабходным праяўляць непахіснасць у барацьбе з карупцыяй.
Кіраўнік урада заявіў пра гэта на пасяджэнні, скліканым Дзяржсаветам для абмеркавання пытанняў забеспячэння непадкупнасці ўлады.
Варта зрабіць больш жорсткім кантроль за бюджэтнымі сродкамі, каб урадавыя даходы і выдаткі апынуліся ў рамках бюджэтнага кіравання, адзначыў Лі Кэцян. Аўдытарскай праверцы павінны падлягаць усе бюджэтныя сродкі, дзяржаўная маёмасць і рэсурсы, дадаў ён.
Прэм'ер звярнуў увагу на новыя вынікі, дасягнутыя летась у барацьбе з карупцыяй. У той жа час, глеба для карупцыі захоўваецца, і ў некаторых галінах яна застаецца даволі распаўсюджанай з'явай, прызнаўся Лі Кэцян. - Р -