Месяцаход "Юйту", на якім не так даўно была выяўлена няспраўнасць, ужо "прачнуўся". Пра гэта паведаміў сёння афіцыйны прадстаўнік кітайскай праграмы даследавання Месяца Пэй Чжааюй.
Паводле яго слоў, да гэтага часу на "Юйту" аднавіўся нармальны прыём сігналаў, аднак вучоныя ўсё яшчэ працягваюць аналізаваць і правяраць няспраўнасці ў яго сістэме кіравання.
25 студзеня месяцаход другі раз перавялі ў рэжым сну, бо ў яго сістэме кіравання былі выяўлены няспраўнасці. Як было папярэдне ўстаноўлена, яны ўзніклі з-за "складанага навакольнага асяроддзя на паверхні Месяца". - Р -