На працягу трох дзён пасля Свята ліхтароў забруджванне паветра ў Пекіне па стандарце РМ2,5 застаецца непрымальна высокім. З-за густога смогу абмежаваны рух аўтамабільнага транспарту і ўведзены іншыя меры экстранага рэагавання.
Канцылярыя пекінскага штаба экстранага рэагавання на моцнае забруджванне паветра 14 лютага ў 08:00 апублікавала паведамленне, згодна з якім з прычыны неспрыяльных умоў надвор'я ў кітайскай сталіцы задзейнічаны экстранныя меры рэагавання на моцнае забруджванне паветра. - Р -