Лі Кэцян выступіў у штаб-кватэры ФАО
  2014-10-16 15:44:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні 34-га Сусветнага дня харчавання прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у штаб-кватэры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі (ФАО) ААН у Рыме выступіў з прамовай.

Лі Кэцян падкрэсліў, што для выхаду на новую прыступку кітайскай сельскагасвытворчасці трэба разумна пашырыць маштабнае гаспадаранне і ісці па шляху мадэрнізацыі. "Мы будзем забяспечваць асноватворны статус сямейных гаспадарак у сельскай гаспадарцы, спрыяць разнастайным інавацыйным формам сельскагаспадарчай дзейнасці, абараняць правы і інтарэсы сялян на зямлю і паважаць волю сялян", – заявіў кітайскі прэм'ер.

Лі Кэцян пацвердзіў, што кітайскі ўрад надае павышаную ўвагу сельскай гаспадарцы і яе паступальнаму развіццю. "Мы працягнем інтэнсіўнае і высокаэфектыўнае выкарыстанне сельскагаспадарчых рэсурсаў, у далейшым узмоцнім экалагічнае будаўніцтва і ахову навакольнага асяроддзя", – заявіў Лі Кэцян.

Ён адзначыў, што ў наступныя пяць гадоў кітайскі ўрад ахвяруе ФАО 50 млн. долараў для правядзення супрацоўніцтва па лініі Поўдзень-Поўдзень у галіне сельскай гаспадаркі, а таксама павялічыць падтрымку Сусветнай харчовай праграмы і Міжнароднага фонду па сельскагаспадарчым развіцці.

У заключэнне Лі Кэцян заявіў, што Кітай – актыўная сіла для забеспячэння харчовай бяспекі ў свеце. "Мы жадаем стварыць свет з устойлівым развіццём без голаду і беднасці", – падкрэсліў ён.

На сустрэчы прысутнічала больш за 600 чалавек – высокапастаўленыя чыноўнікі ФАО, Міжнароднага фонду па сельскагаспадарчым развіцці і іншых структур, пастаянныя прадстаўнікі розных краін пры ФАО, а таксама ўдзельнікі 41-га пасяджэння Камітэта па сусветнай харчовай бяспецы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040