Эксперты з 16 краін свету, якія сабраліся ў Пекіне, заклікаюць да хутчэйшага заключэння міжнароднай канвенцыі па прафілактыцы і кантролі за злачыннасцю ў галіне вытворчасці прадуктаў харчавання і медыкаментаў.
6-ы Міжнародны форум па злачыннай дзейнасці і крымінальным праве ў эпоху глабалізацыі адкрыўся 25 кастрычніка ў Пекіне. Форум доўжыцца 3 дні і завершыцца сёння.
Яго ўдзельнікі адзіныя ў тым, што свету пагражае глабальная злачыннасць у сферы вытворчасці падробных і няякасных харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў. З-за таго, што незаконная дзейнасць у названай сферы звычайна цесна звязана з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, карупцыяй і іншымі формамі глабальнай злачыннасці, барацьба з ёй а вельмі складаная.
Як паведаміў прадстаўнік Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, у гэтым годзе дзякуючы буйнамаштабнай кампаніі Інтэрпола, якая ахапіла 3 кантыненты, былі канфіскаваныя 1200 т. падробных прадуктаў харчавання, у тым ліку шакалад і адпрацаваны алей. Паводле расследавання, 10 прац. лекавых прэпаратаў, якія прадаюцца праз Інтэрнэт, няякасныя, 20 прац. з іх - небяспечныя. 0-