Узброеныя фарміраванні на ўсходзе Украіны запатрабавалі ад Кіева правесці з імі раўнапраўны дыялог
  2014-11-04 15:09:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік / ДНР і ЛНР / у панядзелак распаўсюдзілі сумесную заяву, у якой пацвердзілі гатоўнасць да дыялогу з афіцыйным Кіевам пры раўнапраўных умовах.

Як паведамілі ўкраінскія СМІ, у заяве гаворыцца, што выбары кіраўнікоў рэспублік і членаў парламентаў прайшлі ў адпаведнасці з мінскімі дамоўленасцямі. 1 верасня ў Мінску прадстаўнікі так званых "ЛНР" і "ДНР" афіцыйна і публічна перадалі кіеўскім уладам перагаворныя пазіцыі з выкладзенымі ўмовамі ўрэгулявання канфлікту. У першую чаргу, яны запатрабавалі прызнання Кіевам адмысловага статусу тэрыторый, якія кантралююцца антыўрадавымі ўзброенымі фарміраваннямі так званых "ДНР" і "ЛНР", а таксама стварэння Кіевам умоваў для свабодных выбараў кіраўнікоў і дэпутатаў абвешчаных рэспублік.

2 лістапада ў так званых "ДНР" і "ЛНР" адбыліся ўсеагульныя выбары, 3 лістапада былі апублікаваныя вынікі галасавання. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў сваю чаргу 2 і 3 лістапада выступіў з прамовай, назваўшы выбары ў так званых "ДНР" і "ЛНР" "фарсам" і пагрозай мірнаму працэсу на ўсходзе Украіны. Ён таксама дадаў, што Кіеў мае намер належным чынам адрэагаваць на дадзеную падзею. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040