Тыбет прыцягвае турыстаў
  2014-11-06 10:11:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з апошняй інфармацыяй турыстычнага ведамства Тыбецкага аўтаномнага раёна, у студзені-верасні 2014 года Тыбет прыняў каля 13 млн. айчынных і замежных турыстаў, атрымаў прыбытак ад турызму ў памеры 16,382 млрд. юаняў, што адпаведна на 18,4 і 23,6 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Аналіз экспертаў турыстычнай галіны паказвае, што ў чэрвені-верасні бягучага года года ў Тыбеце назіралася ажыўленне на турыстычным рынку, у дні летніх канікул і падчас святочных мерапрыемстваў Тыбет прыцягнуў вялікую колькасць турыстаў. Немалаважную ролю ў гэтым адыгралі новыя турыстычныя маршруты.

Як вядома, з пачатку лістапада надвор'е ў Тыбеце становіцца вельмі халодным, і колькасць турыстаў значна змяншаецца. У гэтай сувязі з 1 лістапада бягучага года па 31 сакавіка 2015-га ў Тыбеце ўводзяцца льготы ў дачыненні да турыстаў: плата за ўваход ў многія турзоны зніжаецца напалову, ноч у гасцініцы каштуе на 40-60% танней. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040