Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла новы склад урада
  2014-12-03 16:53:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак у Кіеве прайшло другое пасяджэнне Вярхоўнай Рады восьмага склікання, на якім быў зацверджаны новы склад украінскага ўрада.

Перш за ўсё, дэпутаты ўхвалілі вылучаных прэзідэнтам краіны Пятром Парашэнкам кандыдатаў на пасады кіраўнікоў МЗС і Міністэрства абароны, пакінуўшы на сваіх пасадах Паўла Клімкіна і Сцяпана Паўтараку.

Затым было праведзена пакетнае галасаванне па прэтэндэнтах на астатнія 17 партфеляў. Прапанаваны парламенцкай кааліцыяй спіс кандыдатаў падтрымалі 288 народных абраннікаў пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў.

Як стала вядома, у новым ўкраінскім ўрадзе пасаду віцэ-прэм'ера - міністра ЖКГ заняў Генадзь Зубко, віцэ-прэм'ера па гуманітарных пытаннях і па сумяшчальніцтве міністра культуры - Вячаслаў Кірыленка, віцэ-прэм'ера - Валерый Вашчэўскі, а міністра кабінета міністраў - Ганна Анішчанка.

Таксама на ключавыя пасады ва ўрадзе былі прызначаны тры замежных спецыяліста, якім раней у аўторак П. Парашэнка прадаставіў ўкраінскае грамадзянства. У прыватнасці, старшыня інвестыцыйнага фонду Horizon Capital ураджэнка ЗША Наталля Ярэська ўзначаліла Міністэрства фінансаў, экс-міністр аховы здароўя, працы і сацыяльных спраў Грузіі Аляксандар Квіташвілі - Міністэрства аховы здароўя, а партнёр шведскай інвестыцыйнай кампаніі East Capital, ураджэнец Вільнюса Айварас Абрамовічус - МЭРГ.

Акрамя таго, варта адзначыць, што пасаду міністра ўнутраных спраў захаваў за сабой Арсен Авакаў, а кіраўніка Мінюста - Павел Пятрэнка. Пры гэтым на новастворанай пасадзе міністра інфармацыйнай палітыкі парламент зацвердзіў Юрыя Сцеця.

Па завяршэнні галасавання Арсень Яцанюк прыняў прысягу ў якасці прэм'ер-міністра Украіны, пасля чаго новы ўрад афіцыйна прыступіў да выканання сваіх абавязкаў.

Папярэдні Кабмін сышоў у адстаўку 27 лістапада - у першы дзень працы Вярхоўнай Рады восьмага склікання. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040