Тыбецкі суд вынес прысуд браканьерам, якія забілі прадстаўніка знікаючага віду жывёл – тыбецкага кулана.
У жніўні бягучага года браканьеры сфатаграфавалі сваю здабычу і адправілі здымак у папулярную сетку "Вэйсинь". Ужо праз два дні на іх была заведзеная крымінальная справа, а 15 снежня суд вынес прысуд: 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі, а таксама штраф 80 тыс. юаняў галоўнаму вінаватаму і год турмы са штрафам 20 тыс. юаняў яго саўдзельніку.
На судзе падсудныя прызналі сваю віну і прынеслі прабачэнні. - Р -