Паліцыя затрымала падазраваных у продажы заражанай свініны
  2015-01-12 15:33:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паліцыя выкрыла 11 групіровак і затрымала больш за 110 чалавек, якія падазраюцца ў продажы мяса свіней, што памерлі ад хвароб, падчас аперацыі па прадухіленні злачынстваў, звязаных з бяспекай прадуктаў харчавання.

Справы ўзбуджаны супраць 75 падазраваных, паведаміла Міністэрства грамадскай бяспекі. Некалькі супрацоўнікаў каранцінных органаў перададзены ў пракуратуру па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў, звязаных з выкананнем абавязкаў.

Паліцыя таксама канфіскавала звыш 1000 тон заражанай свініны і 48 тон вырабленага з яе і іншага небяспечнага мяса кулінарнага тлушчу.

Паводле інфармацыі міністэрства, з 2008 года гэтыя групіроўкі за нізкую цану скуплялі на фермах свіней, што памерлі ад захворванняў. Яны таксама падкуплялі супрацоўнікаў органаў кантролю за бяспекай прадуктаў харчавання, каб атрымаць каранцінныя сертыфікаты. Пасля гэтага свініна паступала на рынкі 11 правінцый і аўтаномных раёнаў або перапрацоўвалася для вырабу бекону, вяндліны і кулінарнага тлушчу. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040