Пан Гі Мун заклікае бакі ўкраінскага крызісу выканаць мінскія дамоўленасці
  2015-01-19 16:32:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун праз свайго афіцыйнага прадстаўніка апублікаваў заяву, выказаўшы заклапочанасць у сувязі з эскалацыяй баявых дзеянняў за аэрапорт Данецка, заклікаўшы ўсе бакі выконваць мінскае пагадненне і мемарандум, і неадкладна спыніць агонь.

У заяве адзначаецца, што баявыя дзеянні за аэрапорт Данецка прывялі да вялікіх чалавечых ахвяр і могуць у корані парушыць з цяжкасцю дасягнутае ў верасні мінулага года пагадненне аб спыненні агню. Пан Гі Мун папрасіў усе бакі выканаць абяцанні, дадзеныя ў мінскім пагадненні і мемарандуме.

Пан Гі Мун падкрэсліў неабходнасць прыкласці ўсе сілы для прадухілення далейшага пагаршэння сітуацыі ва Украіне, адзначыўшы, што ААН мае намер падтрымліваць усе намаганні па садзейнічанні дээскалацыі сітуацыі і аднаўлення мірнага працэсу ў мэтах аднаўлення стабільнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040