Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць рашучай барацьбы з беднасцю, паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця нацыянальных раёнаў
  2015-01-22 14:34:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня ЦВС Сі Цзіньпін на днях здзейсніў інспекцыйную паездку ў правінцыю Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай). Сі Цзіньпін запатрабаваў усямернага ажыццяўлення духу 18-га з'езда КПК, 3-га і 4-га пленумаў ЦК КПК 18-га склікання, пабудовы сярэднезаможнага грамадства, паглыблення рэформаў, вяршэнства закона ў дзяржаўным кіраванні, паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця бедных і нацыянальных раёнаў, узмацнення барацьбы за своечасовую рэалізацыю да 2020 года фарміравання сярэднезаможнага грамадства.

Сі Цзіньпін 19-21 студзеня ў суправаджэнні сакратара камітэта КПК правінцыі Юньнань Лі Цзіхэна і выконваючага абавязкі кіраўніка адміністрацыі правінцыі Чэнь Хаа наведаў Чжаатун, Далі, Куньмін і іншыя месцы, сустрэўся з прадстаўнікамі кадраў і насельніцтва ў пацярпелай ад землетрасення ў павеце Лудзянь зоне, правёў паглыбленую інспекцыю прадпрыемстваў, будаўнічых пляцовак і вёсак, вывучыў абстаноўку з аднаўленнем і рэканструкцыяй пасля землетрасення і сацыяльна-эканамічным развіццём.

3 жніўня 2014 года ў павеце Лудзянь горада Чжаатун адбылося землетрасенне магнітудай 6,5, была нанесеная каласальная шкода жыццю і маёмасці насельніцтва, а таксама інфраструктуры.

Ён падкрэсліў неабходнасць належнага планавання аднаўлення і рэканструкцыі пасля землетрасення, паралельнага аднаўлення жыцця і вытворчасці, адначасовай дапамогі бедным, паскарэння мер па аднаўленні жылля. На першым месцы павінна быць якасць жылля, неабходна павышаць узровень яго сейсмаўстойлівасці, забяспечыць месцажыхарства і бяспеку насельніцтва з зоны бедства. Цяпер неадкладнай працай з'яўляюцца арганізацыя жыцця насельніцтва, забеспячэнне бяспекі і абагрэву ў зімовы перыяд. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040