Парламент Украіны прызнаў Расію краінай-агрэсарам
  2015-01-28 15:25:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вярхоўная Рада Украіны прызнала Расію краінай-агрэсарам. Заяву падтрымаў 271 дэпутат пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў. Тэкст гэтага дакумента на афіцыйным сайце ўкраінскага парламента пакуль адсутнічае, аднак падчас пленарнага пасяджэння яго зачытала старшыня Камітэта па замежных справах Ганна Гапко. У заяве сказана, што Вярхоўная Рада "прызнае Расійскую Федэрацыю краінай-агрэсарам" і просіць пайсці на аналагічны крок ААН, Еўрапарламент, ПАСЕ, НАТА, а таксама ўрады розных краін. Пры гэтым аказваць ціск на Маскву, на думку ўкраінскага парламента, варта шляхам увядзення новых санкцый.

Намеснік міністра замежных спраў РФ Рыгор Карасін у сваю чаргу заявіў, што заява Вярхоўнай Рады Украіны аб прызнанні Расіі краінай-агрэсарам зроблена з мэтай блакіраваць пошук кампрамісу адносна ўкраінскай праблемы.

"Гэта, вядома, бяздумная і безадказная заява, якая, мабыць, накіравана на тое, каб блакіраваць шляхі да пошуку кампрамісу, які так неабходны зараз Украіне", – заявіў ён агенцтву "Інтэрфакс".

Р.Карасін паведаміў, што МЗС РФ рыхтуе афіцыйную заяву ў сувязі з рашэннем парламента Украіны. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040