Лхаса лідзіруе сярод гарадоў Кітая па якасці паветра
  2015-01-29 16:30:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Лхаса, адміністрацыйны цэнтр Тыбецкага аўтаномнага раёна (Паўднёва-Заходні Кітай), лідзіруе сярод вядучых гарадоў Кітая па якасці паветра.

Паводле статыстычных даных, у мінулым годзе ў Лхасе зафіксавана 356 дзён, калі якасць атмасферы ацэньвалася як добрая. Колькасць дзён з блакітным небам у Лхасе з 2000 года 15 гадоў запар перавышае 90 працэнтаў. У мінулым годзе ў горадзе не зарэгістраваныя дні з ацэнкай якасці паветра на ўзроўні "сярэдняе і сур'ёзнае забруджванне".

Як паведамілі на станцыі маніторынгу пры гарадскім Упраўленні аховы навакольнага асяроддзя, добрая якасць паветра ў Лхасе стала магчыма, дзякуючы прыняццю мясцовымі ўладамі шэрагу мер, уключаючы памяншэнне выкідаў прамысловых і бытавых адходаў, распаўсюджванне экалагічна чыстых крыніц энергіі і ўзмацненне азелянення горада. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040