У краіне будуць прымацца самыя рашучыя меры па захаванні і аднаўленні водна-балотных угоддзяў, паабяцаў намеснік начальніка Дзяржаўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі КНР Чжан Юнлі.
"Будзем дамагацца таго, каб да 2020 года агульная плошча водна-балотных угоддзяў у нашай краіне перавысіла 800 млн. му (1 га = 15 му), і доля ўгоддзяў натуральнага паходжання, якія знаходзяцца пад аховай, дасягнула 55 працэнтаў", – заявіў ён у панядзелак у Ханчжоу /правінцыя Чжэцзян, Усходні Кітай/ на цырымоніі старту акцыі, прысвечанай Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў.
Нягледзячы на тое, што дасягнуты пэўныя поспехі, у сферы водна-балотных угоддзяў у цэлым застаецца шэраг трывожных тэндэнцый, прызнаў Чжан Юнлі, назваўшы ў іх ліку пастаяннае скарачэнне плошчы такога кшталту зямель, паслабленне іх экалагічных функцый і памяншэнне відавой разнастайнасці.
Эфектыўнае вырашэнне гэтых праблем – маштабная і сур'ёзная задача для Кітая. У сувязі з гэтым, мяркуе Чжан Юнлі, самыя рашучыя меры трэба прыняць для захавання наяўных угоддзяў і асабліва для пашырэння іх плошчы. Тут, дадаў ён, можа быць выкарыстаны вопыт, звязаны з праграмай аднаўлення леса-травянога покрыва на ворных угоддзях. - Р -