Лідары ЗША, Украіны і ФРГ падкрэслілі актуальнасць выканання новых пагадненняў аб перамір'і на ўсходзе Украіны
  2015-02-15 16:10:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Барак Абама правёў тэлефонныя размовы з лідарамі Украіны і Германіі, абмеркаваўшы з імі сітуацыю на ўсходзе Украіны. Яны выказалі занепакоенасць у сувязі з працягам сутыкненняў у некаторых раёнах і падкрэслілі актуальнасць выканання бакамі новых пагадненняў аб перамір'і.

Як гаворыцца ў апублікаванай Белым домам заяве, Б.Абама паасобку правёў тэлефонныя размовы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і канцлерам ФРГ Ангелай Меркель. Яны выказалі вялікую трывогу з нагоды працягу баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны і падкрэслілі актуальнасць выканання бакамі дакументаў, падпісаных у Мінску.

У заяве адзначаецца, што ў час размовы з П.Парашэнкам Б.Абама таксама падкрэсліў важнасць устанаўлення трывалага міру і павагі суверэнітэту і адзінства Украіны.

- Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040