Праверка, якая ахоплівае ўсе афіцыйныя сайты органаў выканаўчай улады, упершыню пройдзе ў Кітаі з сакавіка і да канца снежня 2015 года. Мэта кампаніі – атрыманне больш поўных звестак аб пэўнага роду сайтах, адзначаецца ў распараджэнні, распаўсюджаным Канцылярыяй Дзяржсавета КНР.
Як адзначаецца, людзей часцей за ўсё абурае неаператыўнасць і недакладнасць прадстаўлення інфармацыі на афіцыйных сайтах, а таксама тое, што яны не адказваюць на запыты, якія паступаюць ад насельніцтва, і часта аказваюцца непрацуючымі. Праверка павінна спрыяць эфектыўнаму вырашэнню гэтых праблем, указваецца ў распараджэнні.
Праверкай будуць ахоплены сайты органаў выканаўчай улады ўсіх узроўняў – ад павета да цэнтральнага ўрада.
Ва ўсіх рэгіёнах і ведамствах будзе арганізавана праверка і самаправерка сайтаў, іх вынікі будуць разглядацца па інстанцыях для забеспячэння дакладнасці атрыманых даных. Канцылярыя Дзяржсавета КНР, са свайго боку, гатова праводзіць выбарачную праверку і даводзіць да агульнага ведама выяўленыя праблемы. - Р -