У Кітаі пачнецца кампанія "Нябесная сетка" для злову збеглых чыноўнікаў-карупцыянераў
  2015-03-27 15:32:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі будзе запушчана кампанія пад кодавай назвай "Цяньван" /"Нябесная сетка"/ для злову чыноўнікаў-карупцыянераў, якія хаваюцца за мяжой. Гэта яшчэ адна буйная аперацыя ўслед за распачатай у мінулым годзе кампаніяй "Паляванне на ліс".

Пачынаючы з красавіка бягучага года зацікаўленыя ведамствы прыкладуць сумесныя намаганні, накіраваныя на злоў карумпіраваных чыноўнікаў, ануляванне падробных сертыфікатаў, ліквідацыю падпольных банкаў, канфіскацыю фігуруючых па крымінальных справах актываў і прымус да вяртання з-за мяжы падазраваных. Гэта было адзначана на пасяджэнні Цэнтральнай каардынацыйнай групы па барацьбе з карупцыяй.

У новай аперацыі будуць удзельнічаць некалькі ўрадавых дэпартаментаў, уключаючы аддзел ЦК КПК па арганізацыйнай працы, Вярхоўную народную пракуратуру КНР, Міністэрства грамадскай бяспекі і Народны банк Кітая. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040