Улады Пекіна зробяць больш жорсткімі абмежавальныя меры ў рамках барацьбы з забруджваннем паветра
  2015-03-31 15:51:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады Пекіна ў панядзелак апублікавалі абноўлены "План экстранага рэагавання на сур'ёзнае забруджванне паветра", які, у прыватнасці, прадугледжвае аб'яву папярэджання аб небяспецы ў сувязі з пагаршэннем якасці паветра на 24 гадзіны раней і ўвядзенне дадатковых абмежавальных мер у дачыненні да аўтамабіляў.

Як заявіў намеснік начальніка Пекінскага ўпраўлення па ахове навакольнага асяроддзя Яа Хуэй, згодна з дакументам, у горадзе ўводзіцца чатырохузроўневая сістэма папярэджання аб небяспечным забруджванні паветра ў адпаведнасці з працягласцю непагадзі: адны суткі - "сіні", двое сутак - "жоўты", трое сутак -- "аранжавы", больш за трое сутак - найвышэйшы ўзровень "чырвоны".

Паводле яго слоў, пры з'яўленні моцнага смогу прыватныя аўтамабілі (за выключэннем электрамабіляў) з нумарнымі знакамі, якія сканчаюцца на цотныя і няцотныя лічбы, будуць ездзіць па чарзе. Пры "аранжавым" і "чырвоным" узроўні забруджвання будзе забараняцца выезд на дарогі ўсіх цяжкіх грузавікоў.

Новы план таксама зробіць больш жорсткімі абмежаванні працы прамысловых прадпрыемстваў у "нячыстыя" дні. Колькасць прадпрыемстваў, якім прадпісана спыніць вытворчасць альбо знізіць яе інтэнсіўнасць, павышана са 141 да ўсіх прадпрыемстваў горада, якія выкідваюць шкодныя рэчывы ў паветра. Будуць забараняцца будаўнічыя працы, бетанаванне, перавозкі будаўнічага смецця і тынкоўка сцен.

Дадзеныя ўпраўлення паказваюць, што ў 2014 годзе ўлады Пекіна 18 разоў аб'яўлялі папярэджанне ў сувязі з павышэннем забруджанасці паветра. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040