З 1 красавіка ў Кітаі пачнецца кампанія "Паляванне на ліс-2015"
  2015-04-01 14:30:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 красавіка ў Кітаі будзе запушчана спецыяльная кампанія пад назвай "Паляванне на ліс-2015" для злову падазраваных у здзяйсненні эканамічных злачынстваў, партыйных членаў і дзяржслужачых, якія хаваюцца за мяжой, а таксама збеглых асоб, далучаных да справы аб карупцыі. Такое рашэнне прыняло Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая.

Пры гэтым, Міністэрства грамадскай бяспекі будзе сумесна з Аддзелам ЦК КПК па арганізацыйнай працы, Вярхоўным народным судом, Вярхоўнай народнай пракуратурай КНР і іншымі кампетэнтнымі органамі разгортваць кампанію па ўпарадкаванні працэдуры афармлення дакументаў для замежных паездак у сувязі з прыватнымі справамі, супрацьдзеянні пераводу нелегальных сродкаў праз афшорныя кампаніі і падпольныя банкі і да т. п..

МГБ арганізавала пасяджэнне, прысвечанае старту кампаніі "Паляванне на ліс-2015", якая з'яўляецца важнай часткай нядаўна распачатай кампаніі пад кодавай назвай "Цяньван" / "Нябесная сетка" /. Ініцыятарам апошняй з'яўляецца Цэнтральная каардынацыйная група па барацьбе з карупцыяй.

Як стала вядома, у межах кампаніі "Паляванне на ліс-2014" былі затрыманы 680 падазраваных у здзяйсненні эканамічных злачынстваў асоб, якія хаваліся за мяжой. Такім чынам, кампанія "Паляванне на ліс-2014" ужо стала ўзорным сімвалам Кітая ў глабальным вышуку збеглых падазраваных і вяртанні выкрадзеных сродкаў. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040