Кітай будзе змагацца за якасць паветра
  2015-04-02 10:51:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік міністра навакольнага асяроддзя КНР У Сяацін заявіў, што ў сувязі з вострымі праблемамі ў галіне маніторынгу якасці паветра Міністэрства навакольнага асяроддзя прыняло рашэнне аб правядзенні ў бліжэйшыя два гады спецыяльнай праверкі даных маніторынгу якасці паветра ва ўсім Кітаі. Пра гэта стала вядома на Усекітайскай нарадзе па пытаннях маніторынгу навакольнага асяроддзя, якая адкрылася сёння ў горадзе Усі (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай).

Міністэрства навакольнага асяроддзя запатрабавала, каб падчас спецправеркі не толькі было забяспечана ўдасканаленне сістэмы кантролю якасці і тэхналагічных асноў аўтаматызаванага маніторынгу якасці паветра, але і праводзіліся спецыялізаваныя праверкі аўтаматызаванага маніторынгу якасці паветра, выкараняліся падробкі даных, прыцягваліся да належнай адказнасці вінаватыя структуры і асобы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040