44 высакакласныя славутасці Кітая пазбавіліся свайго статусу
  2015-04-03 14:36:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мноства турыстычных славутасцяў Кітая, якія мелі высокі рэйтынг, страцілі свой статус падчас праверкі.

Свайго рангу пазбавіліся 44 славутасці, у большасці сваёй якія належылі да класа 2А і 3А, паведаміла ў чацвер Дзяржаўнае ўпраўленне па справах турызму КНР.

Сярод іх - 16 турыстычных месцаў усходне-кітайскай правінцыі Шаньдун і трапічны акіянарыум "Мэйцянья", размешчаны ў курортным горадзе Санья астраўной правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай ).

У краіне прынята 5-узроўневая сістэма ацэнкі славутасцяў, заснаваная на такіх паказчыках, як важнасць, зручнасць транспарту і санітарныя ўмовы, у якой 1А - найніжэйшы ўзровень, 5А - вышэйшы.

Кітайскае ўпраўленне турызму ў студзені пачало кампанію па праверцы славутасцяў у мэтах урэгулявання такіх праблем, як рынкавая манаполія, незаконная дзейнасць, грубае абыходжанне з турыстамі і прымус да здзяйснення пакупак.

"Папярэджаньне" атрымалі дзевяць славутасцяў катэгорыі 5А, уключаючы Храм Канфуцыя на рацэ Ціньхуай у Нанкіне і возера Цяньдаа ў Ханчжоу. Шэньянскі батанічны сад, які таксама адносіцца да класа 5А, атрымаў "строгае папярэджанне".

Акрамя таго, адкліканы ліцэнзіі ў 12 турыстычных агенцтваў, 33 іншым загадана прыпыніць дзейнасць да ліквідацыі парушэнняў.

Упраўленне мае намер працягнуць кампанію, далейшыя намаганні ў рамках якой будуць сканцэнтраваны на выяўленне незаконных аднадзённых тураў і іншых "бюджэтных" турыстычных паездак.

Па ацэнцы Упраўлення па справах турызму, у 2014 годзе кітайскія турысты здзейснілі 3,6 млрд. паездак па краіне пры павышэнні на 10 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040